Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:36 18 мая 2017

Пасяджэнне калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей прайшло ў Нясвіжы

18 мая ў Нясвіжы адбылося пасяджэнне калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей "Сям'я, дзяржава, царква: супрацоўніцтва ў маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі на аснове духоўных і культурных традыцый беларускага народа". Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з работай устаноў культуры, адукацыі, якая праводзіцца сумесна з рэлігійнымі арганізацыямі Слуцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і Рымска-каталіцкай царквы, абмеркавалі ўзаемадзеянне органаў улады, сям'і і рэлігійных арганізацый па пытаннях маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.

На здымку: удзельнікі пасяджэння знаёмяцца з выстаўкай дзіцячых работ "Прыгажосць Божага свету" і работ членаў клуба "Згода".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі