Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:09 23 лютага 2017

Новы футбольны манеж адкрыўся ў Гродне

Урачыстая цырымонія адкрыцця новага футбольнага манежа прайшла ў Гродне.

Футбольны манеж узведзены ў гродзенскім лесапарку Пышкі на месцы былога дзіцячага аздараўленчага лагера. Побач размешчаны і крыты лядовы каток. Пабудаваны аб'екты па адным прынцыпе: спартыўную пляцоўку накрывае купал. Сценамі і дахам тут выступае так званая паветраапорная канструкцыя. Унутры стандартнае штучнае поле з пакрыццём апошняга пакалення.

На здымку: першым афіцыйным турнірам манежа сталі "Алімпійскія дні моладзі па футболе сярод юнакоў". Сустрэча каманд Дзятлаўскага раёна і камандай футбольнай школы "Нёман".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі