Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:06 21 сакавіка 2018

Міжнародная выстаўка BUDEXPO пад Мінскам

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка BUDEXPO праходзіць з 21 па 24 сакавіка ў гандлёва-лагістычным комплексе "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца (Мінскі раён). Выстаўка, якая адкрывае будаўнічы сезон, з'яўляецца правапераемніцай "Будэкспа", што праводзілася з 1997 года. Цяпер маштабны спецыялізаваны форум праходзіць у абноўленым фармаце і пад новым брэндам - BUDEXPO. У выстаўцы прымаюць удзел буйныя айчынныя і замежныя прадпрыемствы будаўнічай галіны, праектныя, архітэктурныя, інжынірынгавыя, інвестыцыйна-будаўнічыя арганізацыі, прыватныя інвестары і забудоўшчыкі. Сярод удзельнікаў - дэлегацыі з Расіі, Кітая, Літвы, Германіі, Польшчы, Італіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Украіны, Казахстана.

На здымку: міжнародная выстаўка BUDEXPO.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі