Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "100 гадоў войскам сувязі Узброеных Сіл Беларусі". На марцы і ў аснове спецштэмпеля - эмблема войскаў сувязі Узброеных Сіл. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з упраўленнем сувязі Генеральнага штаба УС.
15 кастрычніка ў аддзяленні паштовай сувязі нумар 1 Мінска прайшло спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень".
На здымку: у час цырымоніі