Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:23 17 ліпеня 2018

Марчэл Рошка атрымаў Гран-пры конкурсу 27-га "Славянскага базару ў Віцебску"

Румын Марчэл Рошка стаў уладальнікам Гран-пры XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018". Лаўрэатам першай прэміі стаў казахстанец Амрэ. Украінка Міла Ніціч удастоена другой прэміі. Трэцюю прэмію падзялілі беларус Яўген Курчыч і Сільвія з Польшчы.

Уладальнікамі спецыяльнай прэміі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі сталі Яўген Курчыч і Настасся Карабешкіна. І гэта ж таленавітая расіянка атрымала спецпрыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея". Адзначана і яркая кубінская выканаўца Рэбека Эмбіль, якая ўдастоена спецпрэміі імя Уладзіміра Мулявіна "За лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства".

На здымку: Марчэл Рошка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі