Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:59 29 снежня 2017

Макей уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай школы

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей уручыў 28 снежня медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганне Іване і ганаровую грамату МЗС дырэктару Вільнюскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны Дзіяне Стахновіч.

Размаўляючы з вучнямі і выкладчыкамі гэтых устаноў адукацыі, Уладзімір Макей падкрэсліў, што міністэрства заўсёды гатова дапамагаць ім.

На здымку: Уладзімір Макей уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганне Іване.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі