Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Хартума.
Каля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. Пасля прыбыцця была арганізавана цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Затым адбылася кароткая гутарка лідараў Беларусі і Судана.
На здымку: Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр.