Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:27 07 жніўня 2017

Леанід Заяц азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў Гродзенскай вобласці

Больш за 85 працэнтаў збожжаўборачнага парку краіны складаюць беларускія камбайны, і яны дастойна спраўляюцца з нагрузкай. Аб гэтым 5 жніўня ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць журналістам паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Міністр азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі, прыняў удзел у цырымоніі ўшаноўвання передавікоў жніва ў РСКУП "Ваўкавыскае" ў Ваўкавыскім раёне, павіншаваў са значным дасягненнем экіпажы-тысячнікі гаспадаркі.

Экіпаж братоў Ілючакаў стаў першым у Гродзенскай вобласці, які намалаціў 1 тыс. т збожжа на камбайне беларускай вытворчасці КЗС-1218 "Палессе GS12".

На здымку: Леанід Заяц і старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі