Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:58 12 кастрычніка 2017

Колькасць арэндных кватэр у Мазыры вырасла да 360

З уводам у эксплуатацыю ў канцы верасня бягучага года чарговага арэнднага дома ў Мазыры колькасць арэндных кватэр склала 360.

Горад стаў піянерам у будаўніцтве арэнднага жылля ў Гомельскай вобласці - тут у 2012 годзе быў пабудаваны першы 80-кватэрны арэндны дом.

Цяпер у Мазыры ўведзена ў эксплуатацыю 17 937 кв. м жылля арэнднага тыпу, на бульвары Юнацтва завяршаецца будаўніцтва 77-кватэрнага арэнднага дома і закладваецца фундамент яшчэ аднаго дома на 160 кватэр. Абодва арэндныя жылыя дамы прымуць навасёлаў у 2018 годзе.

На здымку: маладыя гаспадары арэнднай кватэры.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі