Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:46 20 верасня 2018

Юрысты пяці краін абменьваюцца вопытам у Гомелі

Шляхі ўдасканалення дасудовага вядзення справы ў крымінальным працэсе разглядаюць прадстаўнікі розных ведамстваў на I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 7-й гадавіне ўтварэння Следчага камітэта Беларусі, 20-21 верасня.

У Гомелі сабраліся вучоныя і практыкі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі і Літвы. На працягу двух дзён яны будуць дзяліцца з калегамі сваім вопытам.

На здымку: госці канферэнцыі - загадчык кафедры крыміналістыкі факультэта права і кіравання Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча) прафесар Юзаф Вуйцыкевіч і прафесар кафедры крыміналістыкі ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка (Торунь, Польшча) Віялета Барбара Квяткоўска-Вуйцыкевіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі