Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:24 20 сакавіка 2017

Ягор Шаранкоў прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні "Віцебск-2017"

Ягор Шаранкоў выступіць ад Беларусі на XXVI Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017". Такое рашэнне прыняло журы па выніках адборачнага тура на конкурс "Славянскі базар у Віцебску", які прайшоў 18 сакавіка ў Тэатры эстрады ў Мінску.

Дзевятнадцацігадовы Ягор Шаранкоў - студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

На здымку: Ягор Шаранкоў стаў пераможцам у адборачным конкурсе.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі