Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:06 12 кастрычніка 2017

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ўфімскаму "Салавату Юлаеву"

11 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі на дамашняй пляцоўцы ўфімскаму "Салавату Юлаеву" з лікам 2:4. Перад матчам з уфімцамі ў склад мінчан вярнуліся форварды Джэк Скіле і Джасцін Фантэйн, якія паправіліся пасля траўмаў. У запасе засталіся два вопытныя нападаючыя Артур Гаўрус і Аляксандр Мацярухін. Аднак узмацніць атакуючую лінію "Дынама" не ўдалося. Вароты гасцей надзейна абараняў галкіпер Бен Скрывенс, які мінулы сезон правёў у складзе мінчан. Гаспадары пляцоўкі ўступілі ў праведзенай гульні таксама з-за нізкай рэалізацыі колькаснай перавагі, пасля выдаленняў у складзе саперніка.

На здымку: у час матчу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі