Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:49 19 ліпеня 2017

"Гомсельмаш" пачаў выпрабаванні камбайна з гібрыднай схемай абмалоту і сепарацыі

Навукова-тэхнічны цэнтр камбайнабудавання холдынга "Гомсельмаш" пачаў выпрабаванні новай мадэлі збожжаўборачнага камбайна з гібрыднай схемай абмалоту і сепарацыі.

Выпрабаванні камбайна праходзяць на ўборцы рапсу ў ААТ "Агракамбінат "Паўднёвы" Гомельскага раёна. Машына, якая атрымала назву КЗС-1319, выконвае абмалот зерневай масы з выкарыстаннем кампанентаў адразу з дзвюх класічных схем: барабаннага і ротарнага малацільнага апаратаў. Новая схема абмалоту дае магчымасць павялічыць прапускную здольнасць машыны па збожжавай масе і тым самым павышае яе прадукцыйнасць у параўнанні з прататыпам - камбайнам КЗС-1218, які, як вядома, стаў апошнія гады самым папулярным у краінах СНД. Інакш кажучы, уборку збожжа можна будзе весці на больш высокіх скорасцях.

На здымку: у час выпрабаванняў новага камбайна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі