Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:00 27 ліпеня 2017

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек прадставіў прэм'еру спектакля "Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца"

Прэм'еру спектакля "Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца" па аднайменным рамане Ільі Эрэнбурга прадставіў Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек. Раман, героем якога стаў "мужчынскі кравец з самага звычайнага Гомеля", быў напісаны ў 1927 годзе. Вядомы пісьменнік наведваў горад над Сожам у 1925 годзе, і яркі мясцовы каларыт раз-пораз з'яўляецца на старонках рамана. Гомельскі тэатр лялек выношваў ідэю пастаноўкі больш за 10 гадоў. Пастаноўшчыкамі спектакля выступілі Юрый Вутта і Дзмітрый Гарэлік. Пастаноўка разлічана на дарослую публіку.

На здымку: сцэна са спектакля.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі