Гашэнне паштовага блока "Выдатныя вучоныя Беларусі" адбылося 7 снежня ў Мінску. Паштовы блок Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне напярэдадні II З'езда вучоных Беларусі. Асновай паштовага блока сталі партрэты чатырох прэзідэнтаў Акадэміі навук Усевалада Ігнатоўскага, Паўла Горына, Васіля Купрэвіча, Мікалая Барысевіча. У блоку чатыры наміналы маркі "А", які адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах Беларусі. Тыраж блока - 15 тыс.
На здымку: першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Алена Скрыпчык і першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык у час цырымоніі гашэння маркі.