Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:41 28 снежня 2017

ФПБ правяла навагодняе свята для дзяцей з розных рэгіёнаў краіны

Ніводнае дзіця ў Беларусі не павінна застацца без увагі і падтрымкі, заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў час прафсаюзнай ёлкі 27 снежня.

Прафсаюзная ёлка сабрала ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў сотні дзяцей з сацыяльных прытулкаў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, школ-інтэрнатаў, са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў з розных рэгіёнаў краіны. Маленькія госці свята сталі ўдзельнікамі вясёлага інтэрактыўнага паказу. Кожнае дзіця чакаў салодкі падарунак ад ФПБ, сувеніры і мноства сюрпрызаў.

На здымку: у час прафсаюзнай ёлкі.

Фота прэс-службы ФПБ - БЕЛТА.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі