Пераможцай рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі-2019" стала сям'я Васіля і Кацярыны Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Фінал праходзіў 28 верасня ў аграгарадку Ракаў Мінскай вобласці. Галоўнымі героямі папулярнага маладзёжнага праекта сталі шэсць сем'яў з розных куткоў Беларусі - пераможцы раённых і абласных этапаў. Разам са сваімі дзецьмі яны спаборнічалі за тытул "Уладар вёскі" ў творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.
На здымку: Васіль Фядотаў з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна.