Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:39 23 красавіка 2018

Фестываль "Школьны тэатр" адкрыўся ў Віцебску

Фестываль "Школьны тэатр" адкрыўся 23 красавіка ў Віцебску. Праходзіць ён на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўжо 22-і раз. Рэпертуар школьных тэатраў, якія трапілі ў фінал, склалі творы сучасных беларускіх аўтараў.

Фестываль праходзіць пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

На здымку: сцэна са спектакля ў выкананні тэатральнага калектыву гімназіі нумар 1 г. Віцебска.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі