Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:45 20 чэрвеня 2018

Фан-зона на Кастрычніцкай плошчы Мінска адкрылася перад матчам ЧС Расія-Егіпет

Фан-зона на Кастрычніцкай плошчы Мінска адкрылася 19 чэрвеня перад матчам ЧС Расія-Егіпет. Пляцоўка для балельшчыкаў разлічана на 400 пасадачных месцаў. Сумарная плошча экранаў - 30 кв.м (адзін экран плошчай 4х5 м і два экраны 2,5х2 м). Матчы чэмпіянату свету будуць трансліравацца ў прамым эфіры.

Для балельшчыкаў арганізаваны фуд-корт: з першага дня працуюць чатыры кропкі рэалізацыі ежы і піва. Для фанатаў прадугледжаны конкурсы. Фан-зона для балельшчыкаў будзе працаваць штодзённа з 12.00 да 24.00 на працягу ўсяго перыяду правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

На здымку: фан-зона на Кастрычніцкай плошчы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі