Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:40 26 жніўня 2016

Дзіцячы тэнісны трэніровачны лагер пад кіраўніцтвам Вікторыі Азаранка прайшоў у Мінску

Дзіцячы тэнісны лагер пад кіраўніцтвам Вікторыі Азаранка пачаў работу на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў Мінску.

У першы дзень заняткаў юныя атлеты, узрост якіх не перавышае 12 гадоў, пад кіраўніцтвам вядучай айчыннай тэнісісткі адпрацоўвалі некаторыя элементы і праводзілі тэарэтычныя заняткі. У другі дзень трэніровачнага лагера, 26 жніўня, адбыўся міні-турнір, пасля завяршэння якога ўдзельнікі змаглі атрымаць аўтограф ад Вікторыі Азаранка і паразмаўляць з зоркай сусветнага тэніса.

На здымку: аўтограф-сесія.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі