Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:16 15 сакавіка 2018

Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на этапе КС па біятлоне ў Холменколене

Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў 15 сакавіка ў нарвежскім Холменколене. Пераможцай стала Настасся Кузьміна са Славакіі, якая паказала высокую скорасць праходжання дыстанцыі і, нягледзячы на адзін промах, пераадолела 7,5 км за 21 мін. 31,8 сек. Беларуска Дар'я Домрачава без промахаў прайшла два агнявыя рубяжы і ўступіла лідару 8,9 сек. Бронзавым прызёрам у спрынце стала ўкраінка Юлія Джыма +29,2 сек. (0+0).

На здымку: Дар'я Домрачава, Настасся Кузьміна і Юлія Джыма

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі