Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:38 19 мая 2017

Больш за 500 спартсменаў прымаюць удзел у ЧЕ па самба ў Мінску

Больш за 500 спартсменаў прымаюць удзел у чэмпіянаце Еўропы па самба, які праходзіць у Мінску. На барцоўскіх дыванах будуць разыграны 27 камплектаў медалёў: у 9 вагавых катэгорыях у мужчын і 9 у жанчын у спартыўным самба, а таксама ў 9 вагавых катэгорыях у баявым самба. Беларуская зборная прадстаўлена мацнейшым складам. У каманду ўвайшлі як сусветна вядомыя самбісты, так і ўзыходзячыя зоркі гэтага спорту. Чэмпіянат Еўропы па самба праходзіць у Беларусі трэці раз.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Еўрапейская і Беларуская федэрацыі самба, рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, НАК і Міжнародная федэрацыя самба.

На здымку: кваліфікацыйны паядынак у вагавой катэгорыі да 48 кг.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі