Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:16 13 студзеня 2017

"Белпошта" прапануе скарыстацца адзіным нумарам плацельшчыка ў АРІП

"Белпошта" прапануе скарыстацца адзіным нумарам плацельшчыка ў АРІП. Алгарытм дзеянняў вельмі просты. Усё, што неабходна зрабіць на першым этапе, - сфарміраваць спіс плацяжоў, аплату па якіх вы ажыццяўляеце штомесяц. Дастаткова перадаць аператару плацёжкі за папярэдні месяц. Пасля атрымання і ўводу ўсёй неабходнай інфармацыі сфарміраванай карзіне плацяжоў будзе прысвоены адзіны нумар плацельшчыка ў АРІП. Плацяжы ў плацежна-даведачных тэрміналах прымаюцца праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. Цяпер праз АРІП можна аплаціць больш за 56 тыс. паслуг. "Белпошта" прымае аплату абсалютна ўсіх паслуг.

На здымку: начальнік цэха па прадастаўленні паслуг Вольга Лістраценка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі