Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:35 21 лютага 2018

Беларускія лыжнікі не выйшлі ў фінал каманднага спрынту на АГ

Беларускія спартсмены Міхаіл Сямёнаў і Юрый Астапенка не выйшлі ў фінал каманднага спрынту свабодным стылем на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Беларусы выступалі ў першым з паўфіналаў, дзе занялі 7-е месца сярод 14 каманд з рэзультатам на дыстанцыі 16 мін 32,31 сек і адставаннем ад лідара на 33,47 сек. Па выніках двух паўфіналаў беларускія лыжнікі не ўвайшлі ў лік 10 дружын, якія кваліфікаваліся ў медальны раўнд. Як паведамлялася, беларуская каманда ў складзе Юліі Ціханавай і Паліны Сераносавай таксама не змагла пераадолець паўфінальны бар'ер у жаночым камандным спрынце, завяршыўшы барацьбу на стадыі паўфіналу. Уладальнікі ўзнагарод у абедзвюх спрынтарскіх камандных дысцыплінах вызначацца сёння.

На здымку: у час спаборніцтваў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі