Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:53 20 жніўня 2018

Беларускія грацыі заваявалі 7 узнагарод на этапе КМ у Мінску

Беларускія грацыі заваявалі сем узнагарод на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску, які завяршыўся 19 жніўня ў спарткомплексе Falcon club.

Найбольш высокага выніку дабілася лідар каманды Кацярына Галкіна, якая заваявала залаты медаль у індывідуальных практыкаваннях з абручом - 19,750 бала. Беларуска апярэдзіла Аляксандру Салдатаву з Расіі - 19,150 і ўкраінку Уладу Нікольчанка - 19,100. У актыве Кацярыны Галкінай таксама два бронзавыя медалі мінскага этапу Кубка свету ў індывідуальным мнагабор'і і ў практыкаваннях са стужкай.

Іншая прадстаўніца беларускай каманды Настасся Салас у практыкаваннях з мячом заваявала сярэбраную ўзнагароду, а з булавамі - бронзу.

На здымку: каманда Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі