Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:54 22 лютага 2018

Беларускія біятланісткі перамаглі ў эстафеце на Алімпіядзе-2018

Беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава перамаглі ў эстафетнай гонцы 4х6 км на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

Пераможны час беларускіх біятланістак - 1 гадз 12 мін 03,4 сек (без штрафных кругоў, 9 дадатковых патронаў). Да таго ж Дар'я Домрачава прадэманстравала лепшы ход па дыстанцыі на сваім этапе.

Другое месца ў жаночай эстафеце занялі шведкі Лін Персан, Мона Брорсан, Анна Магнусан і Ханна Эберг (+10,7 сек; без промахаў, 12 дадатковых патронаў).

Трэцімі фінішавалі францужанкі Анаіс Шэвалье, Мары Дарэн-Абер, Жустын Брэзаз, Анаіс Бескон (+17,6 сек; 0+14).

На здымку: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі