Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:34 24 жніўня 2017

Беларускія атамшчыкі праходзяць падрыхтоўку ў вучэбна-трэніровачным цэнтры БелАЭС

Асноўную падрыхтоўку беларускія атамшчыкі праходзяць ва ўласным вучэбна-трэніровачным цэнтры з поўнамаштабным трэнажорам на тэрыторыі БелАЭС. Тут арганізавана паўнацэнная тэматычная і практычная падрыхтоўка з адпрацоўкай розных пазаштатных сітуацый на АЭС. Акрамя таго, прадугледжаны стажыроўкі на дзеючых станцыях.

Усяго на атамнай станцыі будзе працаваць амаль 2,3 тыс. чалавек, з іх 1 680 - эксплуатацыйны персанал. Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

На здымку: турбінная зала БелАЭС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі