Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:47 18 лютага 2018

Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка застаўся без алімпійскага медаля

Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка застаўся без медаля алімпійскіх спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы. У фінальнай спробе беларус пайшоў ва-банк, вырашыўшы выканаць самы складаны скачок сярод усіх саіскальнікаў узнагарод з каэфіцыентам 4,900. Першую фазу свайго палёту Станіслаў выканаў выдатна, а вось прызямленне пасля шматлікіх піруэтаў не ўдалося, і ў выніку ацэнка аказалася невысокай - 92,61 бала. Гэта дазволіла Станіславу Гладчанку заняць толькі 6-е месца.

Алімпійскім чэмпіёнам стаў украінскі спартсмен Аляксандр Абраменка (128,51 бала), серабро заваяваў кітайскі фрыстайліст Цзя Цзунян (128,05), бронза ў расіяніна Ільі Бурава (122,17).

На здымку: Станіслаў Гладчанка.

Фота НАК Беларусі - БЕЛТА.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі