Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:40 17 ліпеня 2017

Беларус і ўкраінец набралі аднолькавую колькасць балаў у конкурсе "Віцебск-2017"

Беларус Ягор Шаранкоў і ўкраінец Улад Сытнік набралі аднолькавую колькасць балаў па выніках двух дзён фіналу XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017".

17 ліпеня на ўрачыстым закрыцці ў Летнім амфітэатры адбудзецца ўзнагароджванне лаўрэатаў. Але, калі журы не зробіць ніякіх сюрпрызаў, адно можна сказаць з вялікай доляй упэўненасці: Гран-пры ў гэтым годзе не будзе. Згодна з умовамі конкурсу, лідар павінен апярэджваць астатніх мінімум на 3 балы.

На здымку: Ягор Шаранкоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі