Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:17 07 снежня 2016

Беларусь і Іркуцкая вобласць распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва

Беларусь і Іркуцкая вобласць распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва. Аб гэтым 7 снежня ішла размова на першым пасяджэнні рабочай групы ў Брэсце.

З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, з расійскага - губернатар Іркуцкай вобласці Сяргей Леўчанка. У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва, быў падпісаны пратакол першага пасяджэння.

На здымку: губернатар Іркуцкай вобласці Сяргей Леўчанка і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс у час падпісання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі