Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:05 20 верасня 2017

Батанічны сад у Горках

Батанічны сад БДСГА ў Горках як навукова-даследчая лабараторыя ствараўся яшчэ пры земляробчым інстытуце (1840-я гады) для практычных заняткаў студэнтаў па батаніцы, лесаводстве і садоўніцтве.

Яго плошча складае 11,80 га. Галоўнай экспазіцыяй саду з'яўляецца дэндрарый, які пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўлены батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. У калекцыях саду і дэндрарыя налічваецца 3 335 таксонаў раслін.

На здымку: у Батанічным садзе.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі