Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:44 21 верасня 2017

Баксёры з васьмі краін выступаюць на міжнародным турніры памяці Уладзіміра Батвінніка

Больш як 100 баксёраў з васьмі краін паспаборнічаюць за медалі на міжнародным турніры памяці Уладзіміра Батвінніка. Спаборніцтвы стартавалі 20 верасня ў сталічным спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна". На турнір памяці вялікага баксёра прыехалі атлеты не старэйшыя за 15 гадоў з Ізраіля, Германіі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Грузіі. Беларускую каманду прадстаўляюць амаль 60 спартсменаў. Арганізатарамі выступілі Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Мінску, Беларуская федэрацыя бокса, спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па боксе ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама, клуб аматараў бокса імя Уладзіміра Батвінніка, партал адзінаборстваў OCTAGON.BY.

На здымку: у час папярэдніх баёў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі