Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:11 23 жніўня 2017

Анлайн-сэрвіс для дыялогу жыхароў і арганізацый ЖКГ прэзентавалі ў Мінску

Анлайн-сэрвіс (чат-бот) для дыялогу жыхароў і арганізацый ЖКГ прэзентавалі ў Мінску. Як адзначыў дырэктар КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Алег Сядзельнік, новаўвядзенне накіравана на паляпшэнне якасці абслугоўвання. Чат-бот даступны для мінчан у месенджары Viber і Telegram, а таксама на партале "Мой Горад" 115.бел. У рэжыме рэальнага часу можна атрымаць інфармацыю аб аварыйных і планавых адключэннях жыллёва-камунальных паслуг, тэрмінах ліквідацыі непаладак у любым з дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый ЖКГ.

На здымку: у час прэс-канферэнцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі