Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:14 21 кастрычніка 2019

Амаль 900 беларускіх і расійскіх дэсантнікаў прымаюць удзел у сумесным вучэнні пад Брэстам

На палігоне Брэсцкі 20 кастрычніка адбылося адкрыццё двухбаковага батальённага тактычнага вучэння 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ССА УС РБ і ўзмоцненага парашутна-дэсантнага батальёна 137-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі ПДВ РФ.

Актыўная фаза вучэння пройдзе з 21 па 25 кастрычніка. Ваеннаслужачыя адпрацуюць пытанні вядзення разведвальна-баявых дзеянняў у тыле ўмоўнага праціўніка, дэсантавання асабовага складу, вядзення агню з усіх агнявых сродкаў, што знаходзяцца на ўзбраенні падраздзяленняў, якія прымаюць удзел у вучэнні, а таксама практычнай стральбы штурмавой авіяцыі. Плануецца задзейнічаць амаль 250 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, больш як 10 адзінак ваенна-транспартнай авіяцыі ад РФ і РБ, і авіяцыі непасрэднай падтрымкі ад УС РБ, сярод якіх самалёты ІЛ-76, ЯК-130 і верталёты Мі-8МТВ-5.

На здымку: у час вучэнняў

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі