Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:01 16 лютага 2018

Актывісты БРСМ з Сеніцы да свайго першага ўдзелу ў выбарах прымеркавалі святочную акцыю

15 лютага ў Сеніцы Мінскага раёна вучні каледжа свой першы ўдзел у выбарах адзначылі святочнай акцыяй. 18 маладых людзей, якіх пазнаёміў і аб'яднаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, вырашылі сваім прыкладам паказаць равеснікам, як важна быць неабыякавымі да жыцця грамадства. Выбраўшы сімвалічны час 18.00, васямнаццаць 18-гадовых юнакоў і дзяўчат прыйшлі на трэці Сеніцкі ўчастак для галасавання нумар 84, каб упершыню зрабіць свой выбар на карысць аднаго з кандыдатаў мясцовага Савета дэпутатаў.

У іх таксама ёсць магчымасць атрымаць прыз у выпадку перамогі ў абласным конкурсе сэлфі "Твой рэгіён - твой выбар", які праводзіць Мінская абласная арганізацыя саюза моладзі. З мэтай падкрэсліць значнасць выканання свайго грамадзянскага абавязку маладымі людзьмі, якія ўпершыню галасуюць, на ўсіх выбарчых участках Мінскай вобласці арганізуецца іх віншаванне з уручэннем сімвалічных падарункаў.

На здымку: удзельнікі акцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі