Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:50 26 ліпеня 2017

Акцыя "Партфель першакласніка" праходзіць у мінскіх магазінах

Дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка", мэта якой дапамагчы малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям сабраць дзяцей у школу, праходзіць у буйных гандлёвых кропках сталіцы. Прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы: у адным з гэтых магазінаў трэба купіць школьныя прадметы, прызначаныя для будучых першаклашак. Валанцёры перададуць падарункі ў Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў.

Арганізатарамі акцыі выступаюць камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў і Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі