Адкрыты чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе прайшоў 30 кастрычніка - 3 лістапада ў Мінску. За медалі ў дзвюх узроставых катэгорыях спрачаліся каля 300 спартсменаў з 50 краін. Сярод удзельнікаў было нямала майстроў малой ракеткі, якія ўваходзяць у топ-100 сусветнага рэйтынгу.
На здымку: кітаянка Фан Сікі заняла другое месца ў жаночым адзіночным разрадзе.