Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:26 28 верасня 2016

Абноўленую гульню "Фінансавы футбол 2.0" прэзентавалі ў Мінску

Асацыяцыя беларускіх банкаў і Visa прадставілі ў Мінску абноўленую гульню "Фінансавы футбол 2.0".

Гульня "Фінансавы футбол" з'яўляецца часткай глабальнай ініцыятывы Visa па павышэнні фінансавай дасведчанасці сярод моладзі. Беларусь - адна з 40 краін, якія ўдзельнічаюць у праекце. Упершыню гульня была запушчана ў нашай краіне ў 2010 годзе. У верасні 2016 года выпушчана абноўленая версія гульні, у якой прадстаўлены новыя модулі і пытанні. "Фінансавы футбол" правярае веды іграка ў галіне кіравання асабістымі фінансамі і вучыць распараджацца сваімі грашамі па меры таго, як ігрок праходзіць да варот саперніка, каб забіць гол. У гульні прадугледжаны тры ўзроўні складанасці - для старшакласнікаў, студэнтаў і больш дарослай аўдыторыі. "Фінансавы футбол 2.0" будзе выпушчаны на дысках першапачатковым тыражом 3 тыс. экзэмпляраў.

На здымку: кніга "Грашовая азбука" і гульня "Фінансавы футбол 2.0".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі