Сабаленка прабілася ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце
У матчы другога раўнда з іспанскай тэнісісткай Паўлай Бадосай (93-і
нумар сусветнага рэйтынгу) беларуска выйграла першую партыю на
тай-брэйку 7:6 (7:4), у другім сэце ўступіла - 4:6, а ў вырашальнай
партыі пры ліку 3:3 іспанка не змагла прадоўжыць сустрэчу з-за траўмы.