Парывісты вецер і да +19°С чакаецца 25 красавіка ў Беларусі
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі
пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман.
Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9
м/с, днём парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.