Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
04 снежня 2017, 12:52
Ірына Касцевіч

Звароты па комплексных пытаннях даюць арыенціры для работы міністэрстваў

Ірына Касцевіч
Міністр працы і сацыяльнай абароны

Звароты па комплексных пытаннях, якія закранаюць тую ці іншую сферу дзейнасці, дапамагаюць і даюць міністэрствам арыенціры ў выбудоўванні сваёй палітыкі. Такое меркаванне выказала 2 снежня карэспандэнту БЕЛТА міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па выніках прамой тэлефоннай лініі.

Сур'ёзнае пытанне ўзняў урач-рэнтгенолаг Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра Валерый Андзілеўка (галоўны пазаштатны спецыяліст па прамянёвай дыягностыцы ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама). Вынікі праведзенай у гэтым годзе атэстацыі рабочых месц урачоў-рэнтгенолагаў паказалі, што ўмовы працы палепшыліся (на іх не такі вялікі ўплыў аказвае іанізуючае выпрамяненне), і водпуск за шкодныя ўмовы працы быў прыкметна скарочаны. Цяпер разам з асноўным адпачынкам ва ўрачоў-рэнтгенолагаў 29 дзён адпачынку. Таксама страчана права на датэрміновы выхад на пенсію. "Я лічу гэта няправільным, размова ідзе аб прэстыжы прафесіі. Баюся, што ў хуткім часе мы атрымаем кадравую праблему", - лічыць Валерый Андзілеўка.

Ірына Касцевіч адказала, што пытанне комплекснае, і паабяцала абмеркаваць яго з міністрам аховы здароўя. "Гэту сітуацыю трэба ацаніць з розных ракурсаў, і добра, што мы пра яе ведаем, каб комплексна прапрацаваць пытанне і прадухіліць негатыўныя наступствы", - сказала міністр.

Яшчэ два звароты датычыліся выпадкаў, калі работнікам даводзіцца праз суд патрабаваць належныя ім выплаты ад наймальніка. У прыватнасці, вядучаму інжынеру аднаго з прыватных прадпрыемстваў не выплацілі зарплату, прадпрыемства пачало працэс ліквідацыі. Праз суд мужчыну ўдалося дабіцца міравога пагаднення, згодна з якім фірма абавязалася выплаціць кампенсацыю. Але гэтыя грошы не з'яўляюцца зарплатай, такім чынам, не абавязваюць ні фірму, ні ліквідатара рабіць адлічэнні ў ФСАН за некалькі месяцаў, на якія ў выніку скараціўся стаж мужчыны. Ірына Касцевіч абяцала дэталёва азнаёміцца з сітуацыяй і дапамагчы, калі для гэтага ёсць законныя падставы. Таксама будзе разгледжана сітуацыя мужчыны з Баранавіч, які недаатрымаў ад будтрэста 60 працэнтаў камандзіровачных за работу ў Калузе, пасля якой адразу звольніўся.

Большасці тых, хто званіў на прамую лінію, растлумачэнні былі дадзены адразу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі