Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 красавіка 2018, 09:10
Павел Лёгкі

Змяненні закона аб СМІ адпавядаюць трэнду ўзмацнення палітыкі сацсетак да кантэнту

Павел Лёгкі

Змяненні беларускага закона аб СМІ адпавядаюць трэнду ўзмацнення палітыкі сацсетак адносна кантэнту. Такое меркаванне 13 красавіка журналістам выказаў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што пазіцыі дзяржавы і ўладальнікаў сацыяльных сетак збліжаюцца, гэтага патрабуюць рэаліі. "Мы ў гэтым выпадку спрабуем убудавацца ў гэты трэнд, не больш таго", - сказаў Павел Лёгкі. Ён падкрэсліў, што Мінінфарм настроены "на нармальныя канструктыўныя адносіны з уладальнікамі сацсетак".

Міністэрства інфармацыі, паводле слоў Паўла Лёгкага, наладзіла кантакты з самымі папулярнымі расійскімі сацыяльнымі сеткамі, з замежнымі пакуль складаней. Аднак у міністэрстве разлічваюць, што ў святле апошніх падзей у гэтых адносінах стане прасцей. Так, 11 красавіка кіраўнік Facebook Марк Цукерберг на працягу пяці гадзін выступаў перад кангрэсменамі ЗША і вымушаны быў прызнаць шэраг праблем: сфабрыкаваныя навіны, прапаганду насілля, распаўсюджванне наркотыкаў і іншыя.

Папраўкі ў закон аб СМІ грунтуюцца ў тым ліку на міжнародным вопыце. Напрыклад, у Германіі Бундэстагам у 2017 годзе прыняты акт аб законнасці ў сетцы. Дакумент прадугледжвае строгае мадэрыраванне выступленняў. Сацыяльная сетка можа быць нават закрыта за невыкананне яго патрабаванняў. "Мы не збіраемся нічога закрываць, але спадзяёмся на ўзаемаразуменне", - падкрэсліў намеснік міністра. Даволі строгія заканадаўчыя меры для забеспячэння бяспекі ў інтэрнэце дзейнічаюць і ў Францыі. У гэтым годзе прэзідэнт Эмануэль Макрон прапанаваў перагледзець заканадаўства ў сферы СМІ для таго, каб узмацніць барацьбу з фэйкамі, а таксама кантроль над распаўсюджваннем ілжэнавін у сацыяльных сетках.

Як паведамлялася, у закон аб СМІ ў Беларусі плануецца ўнесці важныя новаўвядзенні, якія дапамогуць павысіць узровень абароненасці ад негатыўнага ўплыву інтэрнэту. Так, асобна прапісана забарона на распаўсюджванне інфармацыі, што прапагандуе самагубства, пабуджае да яго. Немалая частка новаўвядзенняў прысвечана абароне дзяцей і незаконнаму распаўсюджванню іх асабістых даных. Прапануецца таксама ўвесці ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта дасць магчымасць абараніць уладальнікаў сеткавых выданняў, якія рызыкуюць быць прыцягнутымі да адказнасці за размяшчэнне на іх старонках паклёпу або іншай процізаконнай інфармацыі. Акрамя таго, у дакуменце ўлічаны іх патрабаванні прыраўнаваць супрацоўнікаў такіх рэсурсаў да журналістаў традыцыйных СМІ. Да сеткавых выданняў, згодна з законапраектам, будуць адносіцца інтэрнэт-рэсурсы, што прайшлі добраахвотную дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Уладальнік зможа наймаць на работу журналістаў, якія атрымаюць тыя ж правы, што і супрацоўнікі традыцыйных СМІ. Няма і абмежаванняў на работу сайтаў і парталаў, якія не пажадаюць рэгістравацца. Але ў гэтым выпадку статусу СМІ яны мець не змогуць, а іх супрацоўнікі, адпаведна, не будуць з'яўляцца журналістамі. Распрацоўшчыкі дакумента ўлічылі сусветную тэндэнцыю: бурнае развіццё інфармацыйных тэхналогій апярэджвае аператыўнасць заканадаўцаў, з-за чаго дзейнасць сеткавых рэсурсаў нярэдка пачынае ісці насуперак грамадскім інтарэсам. Яны нясуць у масы такую ж інфармацыю, як і традыцыйныя газеты, радыё або тэлебачанне. Пры гэтым звычайныя СМІ ў адрозненне ад калег з сеткавых выданняў дзейнічаюць у рамках дакладна вызначанага прававога поля, што мае на ўвазе не толькі права на асвятленне тых ці іншых падзей, але і пэўную сацыяльную адказнасць, напрыклад, за дакладнасць распаўсюджваемых звестак. Гэты дысбаланс і імкнуцца ўстараніць у Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі