Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Уладзімір Андрэйчанка

Зарплата павінна быць зароблена, а бюджэт - працаваць на развіццё

Меркаванні 18.05.2017 | 13:31
Уладзімір Андрэйчанка Уладзімір Андрэйчанка Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Трэба дакладна размежаваць утрыманскія настроі і грамадскія інтарэсы. Зарплата павінна быць зароблена, тавар - прададзены, а бюджэт - працаваць на развіццё. Такое меркаванне выказаў 18 мая старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на семінары "Арганізацыя бюджэтнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў спікер, галоўнай задачай трэцяй парламенцкай сесіі стане разгляд праекта рэспубліканскага бюджэту на 2018 год і пакета звязаных з гэтым законапраектаў аб карэкціроўцы падатковага і бюджэтнага заканадаўства, а таксама зацвярджэнне бюджэтаў двух дзяржаўных пазабюджэтных фондаў - сацыяльнай абароны насельніцтва і грамадзянскай авіяцыі. "Для шостага склікання гэта будзе першы вопыт такой адказнай і карпатлівай работы. І выконваць мы яе павінны ў рэчышчы даручэнняў кіраўніка дзяржавы, які неаднаразова ўказваў на неабходнасць сур'ёзнага, крытычнага падыходу да праекта бюджэту з боку дэпутацкага корпуса", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, парламентарыямі папярэдніх скліканняў напрацавана практыка, што апраўдала сябе, падрыхтоўкі да разгляду бюджэтнага пакета. Яна і будзе ўзята за аснову цяперашнім скліканнем. "Дэпутаты і члены Савета Рэспублікі ўваходзяць у склад міжведамасных рабочых груп па падрыхтоўцы праекта рэспубліканскага бюджэту на 2018 год і прапаноў па спрашчэнні падатковай сістэмы", - заўважыў спікер. Ён упэўнены, што такая форма сумеснай работы парламента і ўрада дае магчымасць яшчэ на стадыі распрацоўкі і фарміравання галоўнага фінансавага дакумента краіны ўнесці прапановы па вырашэнні многіх злабадзённых пытанняў, якія закранаюць эканамічныя і сацыяльныя працэсы.

"Трэба дакладна размежаваць утрыманскія настроі і грамадскія інтарэсы. Зарплата павінна быць зароблена, тавар - прададзены, а бюджэт - працаваць на развіццё. Падтрымліваць неабходна тых, хто без гэтага не пражыве: дзяцей, старых людзей, інвалідаў, іншыя сацыяльна слаба абароненыя слаі насельніцтва. Астатнім трэба стварыць умовы, каб яны маглі зарабляць самастойна", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён таксама нагадаў, што з 1 студзеня 2009 года ў Беларусі дзейнічае Бюджэтны кодэкс - своеасаблівая "бюджэтная канстытуцыя". Кодэкс дэталізуе ўсе стадыі бюджэтнага працэсу, у тым ліку парадак складання, разгляду і зацвярджэння бюджэтаў, а таксама справаздач аб іх выкананні.

Уладзімір Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што ў любым парламенце законапраект аб бюджэце - важнейшы і самы дыскусійны эканамічны дакумент. Ён адзначыў, што цяпер у міжведамасных рабочых групах фарміруюцца асноўныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018 год і планавы перыяд, на падставе якога будзе складацца праект рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год.

"Канчатковым вынікам нашай работы павінна стаць прыняцце пакета якасных бюджэтных дакументаў, што стане рэальным укладам парламентарыяў у заканадаўчае забеспячэнне ўстойлівага развіцця нацыянальнай эканомікі і павышэнне ўзроўню дабрабыту нашых грамадзян", - рэзюмаваў спікер.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Зарплата ў жніўні Белстат апублікаваў даныя аб намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў у жніўні 2017 года па асобных відах эканамічнай дзейнасці.