Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
07 верасня 2017, 19:46
Васіль Мацюшэўскі

Задача прадаўцоў і вытворцаў - адпавядаць запытам спажыўцоў

Васіль Мацюшэўскі

Агульная задача айчынных прадаўцоў і вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі заключаецца ў тым, каб адпавядаць узроўню запытаў спажыўцоў. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, журналістам выказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, падводзячы вынік рабочай сустрэчы па пытаннях вытворчасці і пастаўкі ў гандлёвыя сеткі рэспублікі плодаагародніннай прадукцыі ААТ "Камбінат "Усход" (Гомельскі раён).

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што цяпер змяніліся прыярытэты ў сельскагаспадарчай галіне. Калі раней стаяла задача накарміць насельніцтва, то цяпер спажывец дыктуе свае ўмовы. "Рынкі становяцца ўсё больш і больш канкурэнтнымі. І менавіта спажывец - а не гандлёвыя сеткі і вытворца - фарміруе попыт, паколькі толькі ён уяўляе, якой якасці, па якой цане і што ён хоча спажываць. Таму задача вытворчасці і гандлю - адпавядаць узроўню запытаў насельніцтва", - падкрэсліў Васіль Мацюшэўскі.

У час рабочай сустрэчы адбыўся круглы стол, дзе былі абмеркаваны ўмовы заключэння дагавораў паміж вытворцамі прадукцыі і буйнымі сеткавымі арганізацыямі гандлю рэспублікі. Паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, гэта першае такое мерапрыемства, дзе абодва бакі атрымалі магчымасць узняць хвалюючыя тэмы. "Абмяркоўваўся і класічны канфлікт, які заключаецца ў тым, што вытворцы лічаць, што іх не чуюць гандлёвыя сеткі, а сеткі - што вытворцы недапрацоўваюць. Абазначаныя праблемы не новыя. Мы больш дэталёва іх разгледзім і прымем сістэмныя меры", - рэзюмаваў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі