Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 верасня 2018, 15:59
Мікалай Шарснёў

За час падрыхтоўкі да "Дажынак" Верхнядзвінск абнавіўся

Мікалай Шарснёў

Верхнядзвінск за час падрыхтоўкі да "Дажынак" абнавіўся. Такое меркаванне выказаў 28 верасня ў сёлетняй сталіцы свята старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на цырымоніі ўшаноўвання лепшых працаўнікоў вёскі рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы абнаўленням сталіца сёлетніх "Дажынак" набыла рысы сучаснага горада. Больш за 200 аб'ектаў атрымалі другое нараджэнне. Многае зроблена для таго, каб людзі хацелі тут жыць, ствараць сем'і, працаваць", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.

Паводле яго слоў, за час падрыхтоўкі абнавіліся будынкі Цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў. Адкрыўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Імпульс". Падарункам для жыхароў райцэнтра стаў і 12-кватэрны жылы дом, пабудаваны ў рэкордныя тэрміны - за 4,5 месяца. Новае аблічча набылі цэнтральная плошча Юбілейная, гарадскі сквер, набярэжная Дзвіны. Прывабнасці сталіцы "Дажынак" дадалі новы фантан, арыгінальныя кветкавыя кампазіцыі, створаныя ўдзельнікамі праведзенага ў Верхнядзвінску абласнога конкурсу прафмайстэрства па ландшафтным дызайне. Прыкметна палепшылася якасць вулічна-дарожнай сеткі. Свой уклад у навядзенне парадку ўнеслі і мясцовыя жыхары, добраўпарадкоўваючы і ўпрыгожваючы прыдамавыя тэрыторыі.

"Пасля заканчэння свята абнаўленне Верхнядзвінскага раёна прадоўжыцца, бо зробленае застаецца людзям на гады", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Эстафету святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі" Верхнядзвінск перадаў Браславу. Гэта абавязвае райцэнтр правесці аграрны форум у наступным годзе на такім жа высокім узроўні.

"Агульнымі намаганнямі мы зробім шмат для таго, каб нашы раённыя цэнтры радавалі вока, былі камфортнымі для жыцця, прывабнымі для жыхароў і гасцей. Менавіта так рэалізуецца ідэя пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі - дзяржавы для народа", - дадаў кіраўнік вобласці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі