Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 жніўня 2018, 14:24
Васіль Мацюшэўскі

Выгады ад інтэграцыі ў ЕАЭС могуць нівеліравацца невыкананнем дамоўленасцей

Васіль Мацюшэўскі

Выгады ад інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе могуць нівеліравацца невыкананнем дасягнутых дамоўленасцей. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на канферэнцыі "Еўразійскі эканамічны саюз: стратэгія далейшага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, для Беларусі паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з'яўляецца свядомым і прадуманым выбарам, у той жа час інтэграцыя - не самамэта. "Аб'ектыўныя выгады для краіны, бізнесу, грамадзян ад інтэграцыйных працэсаў могуць, на жаль, нівеліравацца невыкананнем дасягнутых дамоўленасцей або іх рэвізіяй, і тады ў самым нявыгадным становішчы аказваюцца бакі, якія добрасумленна выконваюць правілы", - адзначыў ён.

На сітуацыю накладае адбітак і множнасць інтэграцыйных фарматаў на еўразійскай прасторы. Як вынік, узнікае неабходнасць для краін шукаць магчымасці эфектыўнага спалучэння фарматаў, а не аказвацца на лініі канфлікту або разлому.

Станаўленне Еўразійскага эканамічнага саюза праходзіла ў няпростых умовах, дзяржавам давялося рэагаваць на шэраг выклікаў, прымаць актыкрызісныя стратэгіі і часовыя меры, апраўдваючы іх выключнымі абставінамі. У той жа час варта даць ацэнку мэтазгоднасці захавання гэтых часовых мер.

"Неабходны сумленны аналіз сітуацыі і пошук адэкватных адказаў на актуальныя пытанні: ці можам мы нарэшце вярнуцца да заяўленых мэт і задач саюза ў паўнацэнным фармаце, рэалізацыі паўнацэнных свабод, заяўленых у саюзе, або ж неабходна прызнаць цяжкасці непераадольнымі, стрымаць амбіцыі і панізіць планку інтэграцыйных дамаганняў", - лічыць першы віцэ-прэм'ер.

Васіль Мацюшэўскі звярнуў увагу, што Беларусь заўсёды належала да ліку інтэграцыйных аптымістаў і ставіла для сябе максімальную планку. "Калі нашы партнёры падзеляць нашы памкненні, то беларускае старшынства ў органах ЕАЭС, якое адбудзецца ў 2020 годзе, з нашага пункту гледжання, можа надаць істотны імпульс для стварэння паўнацэннага саюза", - рэзюмаваў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі