Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
04 лютага 2019, 12:22
Уладзімір Краўцоў

Вучоным важна знаходзіць магчымасці для камерцыялізацыі сваіх напрацовак

Уладзімір Краўцоў
Cтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Вучоным важна не проста прапаноўваць новыя ідэі і распрацоўкі, але і знаходзіць магчымасці для іх камерцыялізацыі і ўкаранення ў жыццё. Такое меркаванне 1 лютага ў час прыёму, прысвечанага Дню беларускай навукі, выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём у аблвыканкам былі запрошаны прадстаўнікі навуковай грамадскасці, якія паказалі значныя рэзультаты ў 2018 годзе. Адразу некалькім прадстаўнікам рэгіёна прысуджаны вучоныя званні - доктар навук і прафесар, шэрагу вучоных выдзелены грант Прэзідэнта на падтрымку іх навуковай дзейнасці, некалькім маладым талентам назначана стыпендыя Прэзідэнта.

"Аснову гродзенскай навукі складае навука вышэйшай школы. У нашых універсітэтах навуковая дзейнасць шырока развіта, ёсць нямала вопытных вучоных, пастаянна заяўляюць пра сябе іх маладыя калегі. Больш за 2 тыс. студэнтаў займаюцца навуковай работай. Важна, што ўсё гэта дае рэзультат. Ідэй і распрацовак у нас вельмі шмат, таму цяпер стаіць задача актыўна ўкараняць іх у жыццё, у вытворчасць. Камерцыялізацыя распрацовак - важная частка навуковай дзейнасці", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што ў рэгіёне ўдзяляецца вялікая ўвага падтрымцы вучоных, іх пачынанні не застаюцца незаўважанымі, ствараюцца ўмовы для развіцця і рэалізацыі задум і ідэй.

У мінулым годзе ў Гродне была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга навукова-тэхналагічнага парка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У абноўленым будынку па вуліцы Гаспадарчай створаны камфортныя ўмовы для навуковай і інавацыйнай вытворчай дзейнасці. У гэтым годзе запланавана далейшае развіццё інфраструктуры тэхнапарка. Дарэчы, сродкі на гэтыя мэты выдзяляюцца з абласнога інавацыйнага фонду.

"Далёка за межамі краіны вядомы распрацоўкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Напрыклад, запатрабаваны рэзультаты работы лабараторыі ДНК вышэйшай навучальнай установы", - расказаў Уладзімір Краўцоў.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама адзначыў, што шмат у чым ВНУ рэгіёна выступаюць першапраходцамі. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці рэалізуецца пілотны праект па стварэнні ўніверсітэцкай клінікі. Прынята рашэнне, што Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і абласная клінічная бальніца будуць з'яўляцца адзіным цэлым. Гэта дасць магчымасць зрабіць адукацыйны працэс больш практыка-арыентаваным і палепшыць якасць аказання паслуг.

У тым, што практыка і навуковая дзейнасць неаддзельныя, пераконвае прыклад загадчыка кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Гродзенскага медуніверсітэта Руслана Якубцэвіча. У бягучым годзе 41-гадоваму спецыялісту прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук. "Каля 11 гадоў узначальваў вялікае аддзяленне дэтаксікацыі і гемадыялізу, якое займаецца правядзеннем працэдур ачышчэння крыві, у тым ліку ў крытычных пацыентаў. З распрацоўкай новых метадаў ачышчэння крыві ў такой катэгорыі пацыентаў была звязана мая кандыдацкая дысертацыя. Тэма развівалася, і ў выніку пашырылася да глабальных клінічных даследаванняў, дзе мы вывучалі розныя віды экстракарпаральных метадаў ачышчэння крыві, якія ўплываюць на выжывальнасць пацыентаў з сепсісам. Гэты паказчык быў павышаны да 20 працэнтаў", - расказаў Руслан Якубцэвіч. Ён падкрэсліў, што займанне навуковай дзейнасцю павінна прыносіць і маральнае задавальненне ад выніку работы, яго практычнага ўвасаблення.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі