Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
13 красавіка 2017, 15:22
Лілія Ананіч

Важна асэнсаваць ролю Скарыны ў фарміраванні кніжнай культуры

Лілія Ананіч
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын

Францыск Скарына быў яркім увасабленнем таго, што адбывалася ў Беларусі і на суседніх землях больш за паўтысячы гадоў таму. Такое меркаванне ў інтэрв'ю газеце "Звязда" выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч, паведамляе БЕЛТА.

"Лічу, што важна зразумець, асэнсаваць месца і ролю Скарыны, яго крокаў як першапраходца ў справе фарміравання кніжнай культуры на ўсходнеславянскіх землях, у Беларусі... Згадзіцеся, што ў гісторыі кожнай краіны ёсць падзеі і з'явы, якія лічацца светачам развіцця народа. Сваім зместам, сваім уплывам на свядомасць грамадзян якраз яны фарміруюць аснову гуманістычнага будаўніцтва краіны. Такой падзеяй, такой з'явай уяўляюцца і вытокі беларускага кнігадрукавання, пачатак якому паклаў легендарны асветнік, першадрукар усходнеславянскіх зямель, наш суайчыннік Францыск Скарына", - адзначыла міністр.

Атрымаўшы веды ў многіх абласцях, вывучыўшы чатыры або пяць моў, маючы прагу да падарожжаў, Францыск Скарына прыняў для сябе, а як у далейшым высветлілася - і для ўсёй беларускай гісторыі, лёсавызначальнае рашэнне: выкласці Біблію на зразумелай свайму народу мове. Так, у Празе, грунтуючыся на еўрапейскім вопыце - чэшскіх, італьянскіх і нямецкіх выданнях, вывучаючы стараславянскія, стараяўрэўскія, грэчаскія і лацінскія тэксты, наш зямляк пераклаў і выдаў 22 кнігі Бібліі. "Так быў зроблены важкі па сваёй сутнасці і па разуменні перспектыў будаўніцтва новага грамадства крок. І ў сувязі з гэтым Францыска Скарыну можна смела залічваць у спіс "тытанаў" эпохі Адраджэння", - дадала Лілія Ананіч.-0-

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі