Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 жніўня 2017, 16:26
Уладзімір Пракапцоў

Узровень прафесіяналізму беларускіх рэстаўратараў значна вырас

Уладзімір Пракапцоў
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Узровень прафесіяналізму беларускіх рэстаўратараў значна вырас і па шэрагу напрамкаў спецыялісты не ўступаюць замежным калегам. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Са стварэннем музейнага квартала ў Мінску, асноўная работа над якім будзе завершана ў 2019 годзе, прадугледжваецца арганізаваць навуковы рэстаўрацыйны цэнтр, які будзе аснашчаны самым сучасным абсталяваннем. Ужо сёння ў музеі ёсць рэнтгенабсталяванне, што дае магчымасць зусім на іншым узроўні падыходзіць да працэсу рэстаўрацыі. Як плануецца, рэстаўрацыйны цэнтр будзе аказваць паслугі іншым музеям краіны, сказаў генеральны дырэктар.

"Сёння беларускія рэстаўратары стажыруюцца ў Польшчы, у Літве, ёсць дамоўленасць аб стажыроўках беларускіх спецыялістаў з рэстаўрацыйным цэнтрам Ватыкана, супрацоўнічае НММ з Эрмітажам і Траццякоўскай галерэяй. Але па некаторых напрамках беларускія майстры выйшлі на такі ўзровень, што ўжо няма неабходнасці звяртацца ў Траццякоўку", - адзначыў Уладзімір Пракапцоў. Напрыклад, на выставе ў НММ "Айвазоўскі і марыністы" экспануецца палатно Айвазоўскага "Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 г.", напісанае ў 1887 годзе. Над ім працавала беларускі рэстаўратар Юлія Місючэнка.

Цяпер беларускія рэстаўратары будуць працаваць над некалькімі творамі рускіх мастакоў, у тым ліку над "Бярозавым гаем" Куінджы, які Траццякоўская галерэя запрашае на выставу ў нступным годзе. Расійскія калегі ініцыіравалі яе рэстаўрацыю ў сябе, аднак у Мінску прыйшлі да высновы, што ў беларускіх рэстаўратараў дастаткова кваліфікацыі, каб прывесці яе ў неабходную форму для паказу на выставе ў Маскве.

Цяпер у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуюць 22 рэстаўратары, два маладыя спецыялісты ўліліся ў калектыў у бягучым годзе пасля завяршэння навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі