Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 студзеня 2017, 11:43
Валянцін Цэхмейстэр

Увядзенне бязвізавага рэжыму пасадзейнічае развіццю спартыўнага турызму

Валянцін Цэхмейстэр
Дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый

Устанаўленне бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў пасадзейнічае развіццю спартыўнага і дзелавога турызму. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый (РСТА) Валянцін Цэхмейстэр.

"Беларусь шырока рэкламуе свае магчымасці ў арганізацыі розных спартыўных спаборніцтваў, у гэтым напрамку вядзецца мэтанакіраваная работа, пададзены адпаведныя заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў. Часта праблемы, звязаныя з візавымі момантамі, ствараюць перашкоды для балельшчыкаў. Але дзякуючы гэтаму рашэнню мы можам убачыць істотнае павелічэнне колькасці турыстаў, якія прыязджаюць менавіта на спартыўныя спаборніцтвы", - адзначыў Валянцін Цэхмейстэр.

Таксама, на думку Валянціна Цэхмейстэра, магчымасцямі бязвізавага ўезду могуць скарыстацца турысты, якія адпраўляюцца за мяжу на дзелавыя мерапрыемствы і транзітам наведваюць Беларусь. "Яны будуць мець магчымасць затрымацца ў Беларусі, азнаёміцца з сэрвісам, гасціннасцю і потым, магчыма, ужо мэтанакіравана прылятаць на адпачынак у нашу краіну", - растлумачыў ён.

Пры гэтым Валянцін Цэхмейстэр адзначыў, што на імгненнае павелічэнне колькасці турыстаў разлічваць не даводзіцца перш за ўсё таму, што патрэбны час на распаўсюджванне інфармацыі. "Але захад зроблены, і мы гэтаму рады", - сказаў дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі